Гэта БелТА пацвердзілі ў прэс-службе «Белнафтахіма»: «Нафта расійская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Улічвалі кароткі час пастаўкі».

У «Белнафтахіме» не сталі называць кошт, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. «Але можна адзначыць, што расійскі рэсурсаўладальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі», — дадалі ў канцэрне.

Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.

Сёння прайшла навіна, што Беларусь чакае два танкеры нафты з перавалкай у Літве, але ў «Белнафтахіме» адмаўляліся назваць краіну-прадаўца нафты. Цяпер стала вядома, што нафта расійская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0