З 3 сакавіка на некаторых тарыфах і паслугах аператара Life павялічваецца абаненцкая плата.

Напрыклад, «Шэйк» будзе ўключаць 500 хвілін ва ўсе сеткі і 10 ГБ, кошт павялічыцца да 13,9 рубля штомесяц.

Абаненцкая плата за тарыф «Голас 2» у сакавіку павялічваецца на 1 рубель і складзе 9,9 рубля ў месяц.

На тарыфе «Стоо» абанплата павялічыцца на 1,50 да 11,5 рубля ў месяц.

Зменяцца таксама архіўныя тарыфы. Напрыклад, на «Шэйк 2» аб'ём трафіку павялічыцца да 16 ГБ, кошт тарыфу — да 16,9 рубля ў месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0