Амерыканскі кінарэжысёр Квенцін Таранціна і яго жонка мадэль і спявачка Даніэла Пік сталі бацькамі, паведамляе vesty.co.il.
Роды прайшлі ў клініцы ў Тэль-Авіве. Па некаторых звестках, у пары нарадзіўся сын. Для 56-гадовага рэжысёра і яго 35-гадовай жонкі гэта першае дзіця.
Пара пазнаёмілася ў 2009 годзе, калі рэжысёр прадстаўляў прэсе фільм «Inglourious Basterds». Іх адносіны пачаліся ў 2016 годзе, а ў 2017-м яны заручыліся. Таранціна і Пік афіцыйна сталі мужам і жонкай у лістападзе 2018 года, шлюб стаў першым для іх. У жніўні 2019 года стала вядома, што яны чакаюць дзіця.
Доўгі час Таранціна быў перакананым халасцяком, засяроджваючыся выключна на творчасці.
-
Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне
-
«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго
-
Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую
Каментары