У Мінску працягваецца чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Падчас адзіночнай змяшанай эстафеты беларуска Ганна Сола дапусціла восем промахаў пры стральбе стоячы. Першы агнявы рубеж спартсменка прайшла ідэальна, піша Прэсбол.

instagram.com/anna_sola626

instagram.com/anna_sola626

Адправіўшыся на штрафныя колы, Сола прабегла чатыры колы замест пяці, за што камандзе Беларусі прыплюсавалі яшчэ дзве хвіліны штрафу.

Эстафету Сола перадала Віктару Крыўко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0