На сёння ў Польшчы няма афіцыйна пацверджанага выпадку з каранавірусам, паведамляе Wyborcza.pl.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
Раней паведамлялася, што першы выпадак зафіксаваны ў Лодзі. Нібыта каранавірус прывезла з Тайланда 25-гадовая дзяўчына. Яна шпіталізавана.