Віцэ-прэзідэнт Ірана па справах жанчын і сям'і Масуме Эбтэкар заразілася каранавірусам, перадае агенцтва IRNA са спасылкай на дарадцу, піша ria.ru.

«З улікам некаторых прыкмет заражэння спадарыні Эбтэкар каранавірусам быў праведзены аналіз, які аказаўся станоўчы», — паведаміла дарадца віцэ-прэзідэнта.

Паводле звестак на чацвер, колькасць заражэнняў каранавірусам у Іране дасягнула 245, з іх — 26 са смяротным вынікам.

Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння за суткі — з серады на чацвер — было зафіксавана ў правінцыях Тэгеран і Гілян, на чацвер прыйшоўся і самы буйны рост колькасці заражаных — больш за 100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0