Улады кітайскага горада Цяньцзянь у правінцыі Хубэй, якая з'яўляецца цэнтрам эпідэміі, заплацяць жыхарам да 10 000 юаняў ($1425), калі яны загадзя паведамяць пра сімптомы захворвання COVID-19, паведамляе Reuters.

Жыхары горада будуць мець права на поўную аплату, калі будзе пацверджана наяўнасць каранавіруса.

Тыя, хто добраахвотна пройдуць абследаванне, але не атрымаюць пацвярджэння дыягназу, атрымаюць па 1000 юаняў. А пацыентам з падазрэннем на каранавірус заплацяць 2000 юаняў.

У мястэчку Цяньцзянь з насельніцтвам каля мільёна чалавек за 150 км ад Уханя на сёння зарэгістравалі 197 выпадкаў захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0