Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза працягваюць абмяркоўваць пытанне аб магчымасці пераходу на расійскі рубель у якасці адзінага сродку ўзаемных разлікаў. Пра гэта паведаміў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч у эфіры БТ-1.

Міхаіл Мясніковіч мае намер сустрэцца з кіраўнікамі цэнтрабанкаў усіх краін, каб абмеркаваць надзённыя пытанні, у тым ліку адзіную валюту. Аднак ці будзе гэта менавіта расійскі рубель, пакуль што не ясна.

«Усе краіны ЕАЭС маюць адмоўнае гандлёвае сальда з Расійскай Федэрацыяй. Каб разлічыцца за імпарт з Расіі, ім бракуе рублёвай выручкі, — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. — Мы павінны прадаць нешта ў трэція краіны, за валюту канвертаваць расійскія рублі і толькі потым працаваць у рублёвай зоне».

«Ні ў якім разе не павінна быць фінансавай панікі. Ніхто не кажа, што заўтра нехта будзе пераходзіць на расійскі рубель. Нам трэба думаць пра дэдаларызацыю, але пры гэтым з адной праблемы не стварыць іншую», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0