Польская дэлегацыя наведала ЗША, каб абмеркаваць, у прыватнасці, пастаўкі нафты з Польшчы ў Беларусь. Амерыканцы выказалі здагадку, што яны маглі б ліквідаваць залежнасць краіны ад расейскай сыравіны, піша biznesalert.pl.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— Мы ў Польшчы зацікаўлены ў тым, каб дапамагчы Беларусі з пастаўкамі нафты, калі гэта неабходна, калі гэта магчыма, — заявіў падчас візіту ў Вашынгтон упаўнаважаны прадстаўнік урада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

— Гэта павінна пачацца з таго моманту, калі беларусы купяць нафту, якую хочуць даставіць на свае НПЗ. Тады мы можам пастаўляць першапачаткова невялікія аб'ёмы нафты праз нашу сістэму перадачы, а з часам і значна большыя, — дадало Польскае агенцтва друку.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа падчас свайго візіту ў Мінск прапанаваў забяспечыць Беларусь амерыканскай нафтай, хоць расійская нафта, на якую настроены беларускія НПЗ, мае іншы хімічны склад і адрозніваецца ад амерыканскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0