«Мы застаемся на працы, каб дапамагчы вам, — Вы застаньцеся дома, каб дапамагчы нам!» — беларускія медыкі: інфекцыяністы, рэаніматолагі, анестэзіёлагі, тэрапеўты, эпідэміёлагі, вірусолагі, спецыялісты лабараторнага звяна, медыцынскія сёстры — далучыліся да сусветнага флэшмобу лекараў #StayAtHome.

Беларускія медыкі выступаюць з заклікам да самаізаляцыі пажылых людзей, людзей з хранічнымі хваробамі, тых, у каго ёсць хоць бы найменшыя прыкметы ВРІ, а таксама тых, хто прыбыў з-за мяжы і атрымаў рэкамендацыю да самаізаляцыі.

У гэтыя дні лекары з розных краін свету ўгаворваюць людзей заставацца дома, каб спыніць распаўсюд COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0