У сакавіку «Белдзяржстрах» прапанаваў кліентам новую паслугу — страхаванне ад каранавіруса. У выпадку смерці спадчыннікам памерлага заплацяць у 100 разоў больш за страхавы ўнёсак.

Чытайце: З'явілася страхоўка ад каранавіруса. Калі чалавек памрэ, сваякам заплацяць у 100 разоў больш

Вось толькі ўзнікае пытанне: ці заплацяць што-небудзь наогул, калі каранавірус у чалавека быў знойдзены, але ў пасведчанні аб смерці пазначаны афіцыйны дыягназ — пнеўманія?

«Афіцыйным дыягназам мусіць быць каранавірус, страхавання ад пнеўманіі ў нас няма, — кажуць у «Белдзяржстраху». — То-бок, калі ў пасведчанні не запісаны каранавірус, сваякам памерлага нічога не заплацяць».

А ці можа наогул прычынай смерці быць каранавірус, ці гэта толькі абцяжарвальны фактар для іншых хвароб?

«Каранавірус можа быць афіцыйнай прычынай смерці. У Міжнароднай класіфікацыі хвароб дзясятага перагляду (МКХ-10) пазначаны COVID-19», — патлумачыў «Нашай Ніве» медык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0