Купалаўскі тэатр абвясціў, што адмяняе паказы спектакляў 1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 10 красавіка на галоўнай і камернай сцэнах, гаворыцца на старонцы спектакля ў фэйсбуку.

Таксама Купалаўскі нагадвае, што працягваецца паказ спектакляў на ютуб-канале Купалаўскага тэатра. 2 красавіка, напрыклад, будзе дэманстравацца «Ураджай». Спасылка будзе даступная для прагляду ад 18:00 да 9:00.

Квіткі на адмененыя спектаклі можна здаць да 20 красавіка ў касу тэатра па адрасе вул. Энгельса 7а (10:00-20:00) альбо скарыстаць іх пры наведванні таго ж спектакля да канца сезона.

Раней шэраг спектакляў адмянілі Тэатр лялек, РТБД і Музычны тэатр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0