Брэсцкі аблвыканкам 1 красавіка апублікаваў на сваім сайце рэкамендацыі арганізацыям гандлю і грамадскага харчавання па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруса:
- размясціць у агульнадаступных месцах інфармацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі для насельніцтва, што карыстаецца паслугамі прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, бытавымі паслугамі;
- усталяваць у месцах масавага знаходжання наведвальнікаў (пры ўваходзе, у фае, гандлёвых залах, туалетных пакоях і інш.) дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук і забяспечыць іх своечасовае папаўненне;
- прыпыніць аказанне паслуг суб'ектам гаспадарання па курэнні кальяна;
- абмежаваць час працы прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у тым ліку начных клубаў, караоке-бараў і іншых да 23 гадзіны;
- арганізаваць правядзенне бягучай уборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў па віруліцыдным рэжыме, з рэгулярнай апрацоўкай паверхняў абсталявання, вітрын, прылаўкаў, дзвярных поручняў, калясак, кошыкаў і г. д.;
- забяспечыць максімальную рэалізацыю тавараў у фасаваным выглядзе, уключаючы кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, сухафрукты, выключыўшы іх фасоўку (адбор) пакупнікамі;
- забяспечыць правядзенне мыйкі і апрацоўкі аўтатранспарту для перавозкі і дастаўкі тавараў з вонкавага і ўнутранага боку з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў;
- выкарыстоўваць прымяненне пальчатак персаналам на ўсіх этапах гатавання і рэалізацыі харчовых прадуктаў;
- выкарыстоўваць маскі і пальчаткі персаналам ў выпадках цеснага кантакту з наведвальнікамі (касіры, прадаўцы і інш.);
- максімальна выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы пры разліку за тавары і паслугі;
- забяспечыць расстаноўку сталоў у аб'ектах грамадскага харчавання з захаваннем адлегласці не меней за 1,5 метра;
- арганізаваць дыстанцыяванне паміж пакупнікамі (кліентамі, наведвальнікамі) на адлегласці 1-1,5 м пры чаканні ў чарзе (па магчымасці нанясення адпаведнай разметкі або інфармацыі);
- арганізаваць штодзённы кантроль стану здароўя персаналу з правядзеннем тэрмаметрыі 2 разы на змену з запісам у часопісе (адвольнай формы з указаннем прозвішча, імя, пасады і вынікаў) з мэтай своечасовага выяўлення і ізаляцыі хворых.