Студэнты Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачалі працаваць у бальніцах і паліклініках, паведаміла БЕЛТА прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай працы ВДМУ Вольга Сырадоева.

Універсітэт працаўладкаваў на добраахвотнай аснове каля 100 студэнтаў старэйшых курсаў. «У абласную клінічную бальніцу сышло 36 чалавек, яны працуюць медбратамі і медсёстрамі. Некаторыя з іх працуюць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі непасрэдна з хворымі на каранавірус. Больш за 50 чалавек аформленыя на працу ў паліклінікі, у іх змена — 12 гадзін. Яны экіпіяваныя сродкамі індывідуальнай абароны», — адзначыла Вольга Сырадоева.

Усім студэнтам будуць выплачваць заробак. Для тых, хто працуе з інфіцыраванымі пацыентамі, як і іншым медыкам, прадугледжаны даплаты.

Прарэктар ВНУ дадала, што ва ўстановах аховы здароўя Віцебска і да пандэміі працавала шмат студэнтаў-медыкаў. У цяперашняй сітуацыі яны працягваюць працаваць у гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і станцыі хуткай дапамогі.

Ва ўніверсітэце для студэнтаў укаранілі сістэму кіраванай самастойнай працы з дыстанцыйным кансультаваннем. Выкладчыкі па відэасувязі кансультуюць медыкаў у раёнах Віцебскай вобласці, некаторыя выязджаюць на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0