Новы напой адпавядае сусветным трэндам на здаровае спажыванне. У яго складзе натуральны сок манга і клубніц, а таксама вітаміны групы В (у 0,9 літра напою ўтрымліваецца практычна палова сутачнай нормы). Акрамя таго, у прадукце, па аналогіі з усімі напоямі лінейкі, паменшанае ўтрыманне цукру. У параўнанні з сокамі і газаванымі напоямі «Усе вітаміны» са смакам манга і клубніц змяшчаюць у сярэднім на 20% менш цукру.

«Мы імкнемся прапаноўваць нашым спажыўцам толькі актуальныя прадукты. Кіруючыся сусветным трэндам на здаровае спажыванне, наша кампанія запусціла ў вытворчасць напой, які спалучае ў сабе яркі натуральны фруктовы смак і карысць вітамінаў. Пры гэтым ён выдатна асвяжае і спаталяе смагу. У прадукту ўмераная салодкасць клубніц і смак манга з ноткамі кіслінкі», — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва».

Навінка будзе даступная ў ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 0,45 і 0,9 літра. На паліцах крам «Усе вітаміны» са смакам манга і клубніц з'явяцца да канца красавіка. Напой рэкамендуюць ужываць у ахалоджаным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?