Мінск. Фота Надзеі Бужан

Мінск. Фота Надзеі Бужан

Сусветныя катаклізмы — эпідэмія каранавіруса, «нафтавая вайна», скачкі курса даляра — абрынулі рынак нерухомасці ў Мінску. Прадаўцы спадзяюцца прадаць кватэры па старых, высокіх цэнах. У выніку колькасць выстаўленых на продаж кватэр павялічваецца, прапанова значна перавышае попыт.

Паводле звестак Realt.by, па стане на 22 сакавіка 2020 года прапанова квадратнага метра на другасным рынку жылля ў Мінску ўзнялася да $1477. Гэта быў максімум ад ліпеня 2015 года.

З таго часу пачалося падзенне. Цяпер квадратны метр прапануюць па $1428. Падзенне склала $49.

Атрымліваецца, што звычайная двухпакаёўка плошчай 50 квадратных метраў страціла ў цане каля $2500.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0