У пачатку 2021 года каля будучай станцыі метро «Слуцкі Гасцінец» у Курасоўшчыне пачнуць будаваць шматфункцыянальны комплекс «Панарама», у якім будзе вялікая зона забаў, а таксама крамы, офісы і паркоўкі. TUT.BY дзеліцца падрабязнасцямі.

Выява прадастаўлена кампаніяй «Белзамежбуд»

Выява прадастаўлена кампаніяй «Белзамежбуд»

Дзе і якой будзе «Панарама»?

Участак пад забудову знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Каржанеўскага і Кіжаватава. Гэтая зямля з сакавіка 2019 года належыць на праве арэнды кампаніі «РэалГрадІнвест», якая купіла права яе забудовы на аўкцыёне.

Дырэктар «РэалГрадІнвест» Андрэй Дайновіч распавядае, што ўжо са студзеня 2021 года яны пачнуць будаваць на гэтым месцы шматфункцыянальны комплекс «Панарама». Выглядаць ён будзе так:

Выява прадастаўлена кампаніяй «Белзамежбуд»

Выява прадастаўлена кампаніяй «Белзамежбуд»

— На першым месцы ў нас будуць забавы і стварэнне добрага настрою, і толькі потым — гандаль. Бо калі чалавек задаволены, ён не спяшаецца, ён гатовы глядзець, слухаць і выбіраць, — кажа Андрэй Дайновіч.

Таму ў «РэалГрадІнвест» называюць «Панараму» не гандлёва-забаўляльным, а забаўляльна-гандлёвым цэнтрам. Па словах Дайновіча, гэтая канцэпцыя была распрацавана ў ліку іншага з дапамогай ангельскай і турэцкай кансалтынгавых кампаній.

Агульная плошча «Панарамы» — каля 68,5 тысячы квадратных метраў. На першым паверсе, які займае 12 тысяч «квадратаў», размесціцца сеткавы магазін тавараў для дома і супермаркет, акрамя таго, рэстаран хуткага харчавання, які, магчыма, будзе кругласутачным. Таксама тут будуць аптэкі, крама кветак, аддзяленне банка і іншае.

Другі ж паверх РТЦ цалкам аддадуць пад забавы. На плошчы каля 8 тысяч квадратных метраў размесцяцца шматзальны кінатэатр, вялікі каворкінг, фудкорт, а таксама дзіцячы цэнтр развіцця і падрыхтоўкі да школы. Гэта абгрунтоўваецца тым, што ў апошні час людзі ўсё больш шукаюць магчымасць добра правесці час па-за домам.

Офісная частка — гэта трынаццаць паверхаў прыкладна па 1,3 тысячы «квадратаў» кожны. На ніжніх паверхах адміністрацыйнай часткі будуць медыцынскі цэнтр і трэнажорная зала з магчымасцю кругласутачнай працы.

Акрамя таго, інвестары праекта хочуць стварыць у «Панараме» і нешта новае для Беларусі. Як варыянт — прастору з марскім пяском, дзе круглы год будзе светла і цёпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0