Здарэнне адбылося 24 мая. Раніцай ў Стаўбцоўскі РАУС паступіла заява ад 26-гадовай жанчыны: мінулай ноччу ў кватэры знаёмых ёй ўвялі невядомае рэчыва і згвалцілі. Каб разабрацца ў сітуацыі, на месца здарэння выехалі дзяўчына-следчы і аперупаўнаважаны, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Праваахоўнікаў сустрэлі 36-гадовая гаспадыня кватэры і яе 45-гадовы госць (абодва неаднаразова судзімыя, у тым ліку за цяжкія злачынствы).

Візуальна і мужчына, і жанчына знаходзіліся ў стане ап'янення, прад'яўлялі прэтэнзіі і перашкаджалі работнікам міліцыі выконваць службовыя абавязкі, пагражалі збіць іх. У выніку жанчына вырвала з рук дзяўчыны-следчага і парвала пастанову на агляд жылля, а на міліцыянта напаў мужчына. У сутычцы апошні адарваў пагон і нанёс аператыўніку некалькі удараў рукамі і нагамі, у тым ліку па галаве.

На месца прыбыла падмога. Калі мужчыну затрымалі, гаспадыня кватэры схапіла нож і стала пагражаць ім, на яе таксама надзелі кайданкі.

Падазраваныя знаходзяцца ў ІЧУ. Іх дзеянням следчымі дадзена прававая ацэнка — распачатыя крымінальныя справы за гвалт і пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0