Падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі было закранутае пытанне і анлайн-гандлю, і сэканд-хэндаў. Рынак мусіць быць забяспечаны таварамі айчаннай вытворчасці на ўзроўні 80—85 працэнтаў. Пакуль гэта лічба складае каля 76 працэнтаў, піша Звязда.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч падкрэсліў, што праверкі маюць мэтай не выключэнне паставак замежных тавараў, а забяспечэнне роўных ўмоў доступу на рынак.

Уладзімір Калтовіч пагадзіўся, што ў бягучай сітуацыі выйграў анлайн-гандаль. Міністр прагназуе, што сітуацыя не вельмі зменіцца пасля пандэміі — наадварот, яна атрымае развіццё ў Беларусі і ў свеце. У сувязі з гэтым узнікае задача забяспечыць канкурэнцыю на дадзеным рынку.

«Хутчэй за ўсё, мы вызначым фармат дыскаўнтара, паколькі ён адрозніваецца ад звычайнага рознічнага гандлю. Гэты від карыстаецца попытам. Калі казаць пра сэканд-хэнды, міністэрства падрыхтавала для грамадскага абмеркавання пастанову, у якой прапануецца ў такіх крамах забараніць рэалізацыю новых тавараў», — дадаў Уладзімір Калтовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0