Рэдактар аддзела расследаванняў «Советской Белоруссіі» Раман Рудзь прызнаўся ў фэйсбуку, што не бачыць сэнсу ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў кожныя 5 гадоў. На яго думку, кіраўнік краіны, які дасягнуў грамадзянскага міру і больш-менш стабільнага жыцця, павінен кіраваць як мага даўжэй — «законна і па-чалавечы».

«Вы кажаце з ціхім жахам аб 26 гадах [кіравання Лукашэнкі], як быццам гэта нешта дрэннае. Я кажу пра нязменнасць улады, як пра нешта добрае. 

Яе зменлівасць не для славянскага менталітэту. У індывідуалістычнай Еўропе хай гуляюць, але ў нашым калектыўнай, калі хочаце, племянной свядомасці правадыр павінен кіраваць як мага даўжэй. Гэта гарантыя ад разладаў і вечнай крыві на фоне падзелу ўлады.

5-гадовы тэрмін прэзідэнцтва — гэта рэверанс 90-х гадоў у бок навязанай нам звонку мадэлі ўлады.

На прыкладзе Украіны мы бачым, што гэта правальны шлях: там з кожным новым прэзідэнтам да ўлады прыходзяць новыя групы, якія пачынаюць ірваць краіну на кавалкі.

Я абсалютна ўпэўнены, што адзіны кіраўнік, калі ён дасягнуў грамадзянскага міру і больш-менш стабільнага жыцця, змяняцца не павінен. Законна і па-чалавечы. Назарбаеў у якасці прыкладу.

Больш не трэба гуляць у гэтую бясконцую перадвыбарчую гульню, марнуючы кожныя пяць гадоў на тое, каб дагадзіць наглядчыкам. Стомлены лідар сыдзе сам, калі адчуе сябе слабым. А гвалтоўныя спробы скараціць яго тэрмін прывядуць толькі да гвалту. Зноў жа, Януковіч у якасці прыкладу», — перакананы Раман Рудзь.

Чытайце таксама:

Журналісты «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Крат і Раман Рудзь, якія радаваліся затрыманню калег, — хто яны такія і адкуль узяліся

Рэдактар «СБ» пра недзяржаўных журналістаў: Гэта гніды і мразі, патрэбны кулі і эмігранцкі параход

Жук пра «гнід і мразей»: Хлопцы вобразна патролілі. А ў «СБ» прыйшла сапраўдная пагроза

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0