Міністры ўнутраных спраў дзяржаў Еўрасаюза выказаліся за падаўжэнне абмежаванняў на ўезд у ЕС на два тыдні. Рэкамендацыі наконт адкрыцця знешніх межаў прыме Еўракамісія, паведамляе DW.

Большасць дзяржаў Еўрасаюза лічаць патрэбным падоўжыць забарону на ўезд у ЕС з трэціх краін на два тыдні, да канца чэрвеня. Пра гэта заявіла еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан па выніках відэаканферэнцыі кіраўнікоў МУС краін ЕС.

«Паслухаўшы сённяшнюю дыскусію, я асабіста веру, што мы вернемся да паўнавартаснага функцыянавання Шэнгенскай зоны і свабоды перамяшчэння грамадзян не пазней за канец чэрвеня», — адзначыла Ёхансан. Яна пацвердзіла пазіцыю, што адкрываць знешнія межы будуць толькі пасля адмены ўсіх абмежаванняў на ўнутраных межах ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0