20 базавых велічынь (540 рублёў) штрафу атрымаў праціўнік акумулятарнага завода Віталь Казак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк.

8—10 мая ў Брэсце перад чарговай нядзельнай сустрэчай праціўнікаў акумулятарнага завода на плошчы Леніна затрымалі восем актывістаў і двух праваабаронцаў. Сярод затрыманых быў і Віталь Казак. Як пазначана ў пратаколе, пры затрыманні ён аказаў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі.

— 5 чэрвеня яго прызналі вінаватым і прызначылі 20 базавых велічынь штрафу, — паведаміў Раман Кісляк.

У мінулым месяцы Віталя Казака судзілі двойчы. 12 мая яго аштрафавалі на 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у акцыі ў Брэсце супраць завода. Пасля суда і абвяшчэння пастановы яго зноў затрымалі і 14 мая зноў аштрафавалі на 80 базавых велічынь (2160 рублёў) за ўдзел у акцыі праціўнікаў завода 12 красавіка, а таксама за сустрэчу 2 мая ў Брэсце з гомельскім блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?