Марта Голубева — не проста актрыса Купалаўскага тэатра і экс-салістка «Верасоў». Упершыню яе імя пачулі летам 2008, калі 18-гадовая брунэтка танцавала побач з Аляксандрам Лукашэнкам на Дзень Незалежнасці. Тым жа летам яна, дарэчы, займела кватэру ў адным з дамоў у Драздах.

Пасля Марта Голубева яшчэ не раз з'яўлялася побач з Лукашэнкам.

Удзельнічае Марта Голубева і ў зборы кавуноў на прэзідэнцкім участку.

Марта Голубева справа

Марта Голубева справа

Цяпер жа актрыса пракаментавала ў сторыс у інстаграме ўчарашнюю сітуацыю вакол крамы Symbal.by, калі некалькіх чалавек, што стаялі ў чарзе, затрымаў АМАП.

«Людзей затрымалі за тое, што яны стаялі ў чарзе ў краму. Любыя Symbal.by, я буду насіць вашу цішотку кожны дзень. У мяне ёсць і кубачак», — напісала яна.

«Пэўным часам хочацца ня чуць, ня бачыць і ня думаць. Але ты чуеш, бачыш і думаеш. Бо твая зямля тут. І яна таксама ўсё бачыць», — дадала Марта Голубева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0