Сёння ў некалькіх буйных раёнах на захадзе Мінска — вялікія праблемы з вадой. Яна смярдзіць так, што немагчыма піць. Падвоз пітной вады арганізаваны ў 25 пунктах Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска, паведамляе Мінгарвыканкам.

Фота «Радыё Свабода»

Фота «Радыё Свабода»

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by

— Перакрыжаванне вул. Сухараўскай і вул. Лабанка
— Перакрыжаванне вул. Рафіева і пр. Любімава
— Перакрыжаванне вул. Рафіева і вул. Ясеніна
— Перакрыжаванне вул. Казіміраўскай і вул. Нёманскай
— вул. Шаранговіча — вул. Янкоўскага
— вул. Сухараўскай — вул. Скрыпнікава
— Перакрыжаванне вул. Адзінцова і зав. Адзінцова
— вул. Адзінцова — вул. Скрыпнікава
— Казіміраўская — Кунцаўшчына
— Матусевіча — Аладавых
— Шаранговіча — Лабанка
— Якубоўскага, 19
— Бурдзейнага, 25
— Прытыцкага, 136
— Ляшчынскага, 7
— Рафіева, 109
— Рафіева, 85
— Ясеніна, 131
— Любімава, 39
— Любімава, 20
— пр. Газеты «Звязда», 17
— вул. Шаранговіча, 74
— вул. Шаранговіча, 66
— вул. Чайлыткі, 11
— вул. Скрыпнікава, 27

Паведамляецца, што акрамя падвозу вады ў цыстэрнах падоўжаны рэжым працы трох пітных фантанаў, якія маюць водазабеспячэнне з падземных водных крыніц.

— З ачышчальнай станцыі ў сетку паступае вада без старонніх пахаў, але трэба нейкі час, каб яна выцесніла ваду з пахам, — кажа дырэктар УП «Мінскводаканал» Алег Аўруцін. — Жыхары раёнаў, якія сутыкнуліся з праблемай першымі, адзначаюць, што вада ўжо пахне не так рэзка. Мы працягваем працаваць над ліквідацыяй праблемы і маніторам сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0