Па Паліенку, які цяпер адбывае хатнюю хімію, дахаты прыехалі яшчэ раніцай, але ён запатрабаваў павестку. Затым яго выклікалі ў суд Першамайскага раёна Мінска: актывіста анархісцкага руху вінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» за публікацыю здымкаў, на якіх людзі грукаюць у рондалі, паведамляе spring96.org.

Паліенка заявіў, што яго не азнаёмілі з матэрыяламі справы і не патлумачылі сутнасць парушэння. На гэта ён з адвакатамі падаў скаргу. Таксама ён прыйшоў у суд з заплечнікам «Таких, как я, 97%».

Суддзя адправіла справу на дапрацоўку, але пратакол «дапрацавалі» проста ў будынку суда. У «апрацаваным пратаколе абвінавачанне змянілася: Паліенка «размясціў заклік да флэшмобу».

Паліенка ў адказ сказаў, што нязгодны з пратаколам і адмаўляецца ўдзельнічаць у працэсе і пайшоў да выхаду. Яго схапілі шасцёра супрацоўнікаў АМАПа і звезлі.

Вынік суда — 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0