Супрацоўнікі консульскага аддзела пасольства Расіі сустрэліся з затрыманымі ў Беларусі расійскімі грамадзянамі, паведаміла ў твітары ў суботу, 1 жніўня, дыпмісія, піша tut.by.

«Консул правёў сустрэчу з затрыманымі. Наколькі вядома, наведванне затрыманых было працяглым па часе», — адзначылі tass.ru ў пасольстве РФ.

Консул амбасады РФ у Беларусі Кірыл Плетнеў у эфіры тэлеканала «Расія-24» паведаміў, што 33 расіянам прад'яўленая копія пастановы аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

— Такі дакумент быў прад'яўлены кожнаму з нашых расійскіх грамадзян, у адпаведнасці з якім відавочна прасочваецца тэндэнцыйная накіраванасць дзеянняў беларускіх уладаў. У прыватнасці, хацелася б адзначыць, што паказваецца на наўмысныя дзеянні групы асоб па папярэдняй змове сумесна з Ціханоўскім і Статкевічам, што, на наш погляд, з'яўляецца абсалютна надуманай і несапраўднай пазіцыяй, — сказаў консул.

Новая справа супраць Ціханоўскага — да 12 гадоў зняволення

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0