Чарговы танкер нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«2 жніўня з Супсы (порт у Грузіі) выйшаў танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты. Прыбыццё ў порт Паўднёвы чакаецца 4-5 жніўня», — паведаміў Аляксандр Цішчанка.

SOCAR сёлета паставіла беларускаму канцэрну «Белнафтахім» пяць партый нафты агульным аб’ёмам каля 420 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса — Броды на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

У жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. Танкер з 80 тыс. т нафты гатунку White Eagle Blend чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0