Канцэрт Стынга, што меўся прайсці 4 кастрычніка ў Мінск-арэне, адменены.

Навіна пра адмену змешчана на kvitki.by

«На жаль, мы вымушаныя абвясціць, што канцэрты Sting тура «My Songs» у Расіі, Латвіі, Беларусі і Украіне цяпер скасаваныя.

З вялікім шкадаваннем мы аб'яўляем аб адмене канцэртаў Sting «My Songs» ва Усходняй Еўропе гэтай восенню. Нягледзячы на тое, што былі зроблены ўсе намаганні, каб перанесці гэтыя шоу на наступны год, на жаль, мы не можам зрабіць гэта ў цяперашні час».

Адмененыя канцэрты ў Расіі, а таксама ў Рызе і Кіеве. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0