Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус запісаў відэазварот, у якім звярнуўся з пажаданнямі да беларусаў.
«Літоўскі і беларускі народы яднаюць 800 гадоў супольнай гісторыі. Увесь час мы разам былі на баку свабоды, справядлівасці і вяршэнства права», — сказаў Шымашус.
Мэр літоўскай сталіцы нагадаў, што хутка ў Беларусі адбудуцца выбары.
«Заклікаю і жадаю беларускаму народу зрабіць свой выбар, такі выбар, які верне нас на гэты шлях, дзе мы разам будзем на баку справядлівасці, вяршэнства права і свабоды».
Шымашус заклікаў грамадзян Літвы не забывацца пра тое, што беларусы прагнуць свабоды і што для іх важная літоўская падтрымка.