Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Ад сёння, 6 жніўня, у медыцынскім цэнтры «Ладэ» у Мінску (у цэнтрах на пр. Незалежнасці, 58А і Гікалы, 1) пачынаюць выконвацца тэсты на выяўленне антыцелаў IgG і IgM да SARS-COVI-2, паведамляецца на сайце медцэнтра.

Антыцелы паказваюць, ці перахварэў чалавек на каранавірус і ці фармуецца ў яго імунітэт. Пры выяўленні станоўчага IgM магчымая наяўнасць вострай інфекцыі.

Зрабіць тэст можа любы ахвотны, накіраванне доктара не патрабуецца. Цана паслугі — 26,52 рубля без кошту забору крыві і рэгістрацыі.

Вынікі будуць гатовыя або ў гэты ж дзень, або на наступны, пры жаданні высланыя на электронную пошту. Таксама можна замовіць паслугу на тэрміновае выкананне тэсту — за 2-3 гадзіны (пр. Незалежнасці, 58А).

Раней пра тое, што будуць рабіць тэсты на антыцелы, заявілі медыцынскія лабараторыі «Сінэво» і «Сінлаб». Таксама іх робіць платна шэраг паліклінік і бальніц, у прыватнасці, 2-я і 4-я бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0