У Гомелі АМАП затрымаў Андрэя Хільчыка — актывіста каманды Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам па зборы подпісаў, потым адным з актыўных удзельнікаў роварных прабегаў салідарнасці, паведамляе Радыё Свабода.

На 7-8 жніўня ў Гомелі якраз анансаваліся «Вялікія роварныя прабегі салідарнасці».

«Ранкам Андрэй выйшаў з дома і не вярнуўся. Мне патэлефанаваў незнаёмы чалавек і распавёў, што Андрэя скруціў АМАП. Ён паспеў крыкнуць мой нумар тэлефона. Цяпер ён у Цэнтральным РАУС, прычын затрымання я не ведаю», — паведаміла Свабодзе жонка Тацьцяна.

Учора ў Гомелі затрымалі назіральніка Уладзіміра Няпомняшчых— проста на ганку Дома прафсаюзаў, дзе ён «маніторыў» выбарчы працэс. Ноч назіральнік правёў у ізалятары часовага ўтрымання, сёння яго павінны судзіць.

Таксама ў Гродне затрыманы давераная асоба Ціханоўскай Дзмітрый Ціт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0