Міжнародныя рэзервовыя актывы краіны на 1 жніўня склалі 8 857,5 млн. даляраў (у эквіваленце). За ліпень яны выраслі на 61,8 млн даляраў (на 0,7%) пасля росту ў чэрвені на 916,4 млн (на 11,63%), паведамляе Нацбанк.
Рост быў абумоўлены павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.
У ліпені ўрадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 422 млн. даляраў.
На 1 студзеня 2021 года аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў.
0
0
0
0
0
0