Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з работнікамі аховы здароўя і ўручэння ім дзяржаўных узнагарод, піша БЕЛТА.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, на жаль, у свеце так і не з'явіліся гатовыя рэцэпты, як вылечыць захворванне. «Але разам мы справіліся, насуперак усім крытыкам і нядобразычліўцам, — сказаў ён. — Іх было шмат, застаецца шмат і будзе нямала, таму што, як я вас папярэджваў тры месяцы таму, пандэмія — гэта не проста хвароба. Гэта палітычная і, як ужо сёння бачым, эканамічная, нават не супрацьстаянне, а вайна».
«Усе дзяржавы спрабуюць выкарыстоўваць гэтую хваробу, каб падняцца, узвысіцца і апусціць іншых, калі гэта ў іх атрымаецца», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.