7 жніўня на Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока. У актыўную зону загрузілі першую цеплавыдзяляльную зборку са свежым ядзерным палівам, піша БелТА.

Кожная зборка складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной зборцы — 571 кг.

Усяго ў рэактар будуць загружаныя 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з наступным правядзеннем неабходных выпрабаванняў.

Энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0