Матч 21-га тура, што меўся прайсці на сталічным стадыёне «Дынама», перанесены з 7 жніўня на больш позні тэрмін.
Замест матча «Дынама» і «Смалявічы» правядуць трэніроўкі, паведамляе група «УКантакце» «Беларускі футбол».
Учора ўвесь стадыён у Салігорску скандаваў «Жыве Беларусь!» на матчы «Шахцёр» — «Дынама» Брэст.
Меркавалася, што на сённяшні матч у Мінску можа прыйсці Святлана Ціханоўская. Калі гэта стала вядома, ад раніцы стала немагчыма купіць білеты на гульню.