Двое хлопцаў, якія ўключылі культавую песню Віктара Цоя «Перамен» на праўладным канцэрце ў Кіеўскім скверы, атрымалі ад беларускага суда па 10 сутак арышту.

Хлопцам патрэбны грошы на рэабілітацыю і выдаткі на прадметы першай неабходнасці, пакуль яны не знойдуць сабе новую працу.

Збор праводзіцца ў кааперацыі кампаніі BY_help і беларускага ПЭН-цэнтра.

Ахвяраваць можна таксама на PayPal [email protected].

Атрыманыя сродкі будуць падзелены пароўну паміж Кірылам і Уладам і перададзеныя ім максімальна тэрмінова.

Сабралі ўжо каля 27 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0