20-гадовая назіральніца Іва Амбражэвіч сачыла за выбарамі ў школе №59 на вуліцы Лідскай у Каменнай Горцы.

«НН» рабіла пра гэта матэрыял. Дзяўчына скончыла гэтую школу, а цяпер назіраць за выбарамі яе не пускаюць уласныя настаўнікі. Увесь гэты час яна знаходзілася пад школай, каб зафіксаваць колькасць выбарцаў.

Чытайце. «Вочы апускаюць»: 20-гадовую назіральніцу не пускаюць у школу яе ж настаўнікі

У суботу, 8 жніўня, прыкладна ў 11:40 да школы пад’ехалі амапаўцы, іх было трое, расказаў «НН» іншы назіральнік Сяргей Антусевіч. Яны паведамілі Іве, што на яе напісаная заява ад кагосьці з членаў выбарчай камісіі. І дзяўчыне патрэбна праехаць з супрацоўнікамі міліцыі.

Каардынатару «Права выбару» па Мінску Змітру Салошкіну Іва паспела напісаць, што заведзеная крымінальная справа і затрыманне звязана з гэтым, але не зразумела, ці супраць Амбражэвіч і па якім артыкуле.

Бацькі дзяўчыны на гэты момант не могуць даведацца пра лёс дачкі. Тата Сяргей кажа, што ў Фрунзенскі РУУС дачка не паступала, звязацца з ёй яны не могуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?