Еўрапейскі саюз падыме пытанне аб увядзенні кропкавых санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, калі яны не выканаюць патрабаванні па спыненні гвалту супраць свайго насельніцтва і не пачнуць унутрыдзяржаўны дыялог. Пра гэта заявіў у чацвер кіраўнік МЗС Аўстрыі Александер Шаленберг, піша ТАСС.

Асноўным патрабаваннем зараз павінна быць спыненне гвалту, вызваленне адвольна затрыманых дэманстрантаў і журналістаў, спыненне блакады інтэрнэту. Перш за ўсё, каб адбыўся ўсебаковы ўнутрыдзяржаўны дыялог. Я лічу, што Еўрапейскі саюз робіць правільна, што калі гэтыя крокі не будуць зробленыя беларускім бокам, тады мы абавязкова таксама падымем пытанне пра кропкавыя санкцыі», — заявіў міністр у эфіры тэлеканала ORF 2.

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц у чацвер асудзіў гвалтоўныя дзеянні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў, заклікаў вызваліць арыштаваных на пратэстах людзей, а таксама расследаваць выпадкі гібелі пратэстантаў. Раней МЗС Аўстрыі заклікаў улады Беларусі спыніць гвалт і разблакаваць інтэрнэт, а таксама заявіў пра неабходнасць перагляду адносін ЕС і Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0