Тацьцяна Пятручык напісала ў сваім тэлеграме, што прымала гэтае рашэньне некалькі месяцаў таму і зьбіралася сыходзіць у іншы дзяржаўны СМІ. Але прапрацаваўшы ў ноч з 9 на 10 жніўня, яна вырашыла цалкам адмовіцца ад працы ў дзяржСМІ, паведамляе Радыё Свабода.

«Выпускаючы «правільныя» навіны пад гукі выбухаў і абстрэлаў, я зразумела, што больш не магу і сыходжу ў нікуды. У мяне больш няма апраўданьняў і рэзонаў, я намагалася сябе апраўдаць і выпускала хлусьню доўгія пяць гадоў і вельмі баялася. Але мой страх нарэшце скончыўся, дзякую вам, мае, адважныя беларусы і беларускі. Я каюся і бачу сьвет. Я ня ведаю, што будзе далей, але я шчыра плачу ад разуменьня сваёй свабоды, нашай свабоды. Як раней, больш ня будзе Беларусь жыве і жыву нарэшце я».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0