«З-за непадуладных нам абставінаў мы вымушаныя паведаміць, што адзіны сёлета маштабны Летні фестываль «The Vеska» пераносіцца на 2021-ы год», — паведамляюць арганізатары.

Нагадаем, на фестывалі мусілі выступіць FOALS, Земфіра, Intelligency, NIZKIZ, Molchat Doma, САЮЗ, Shuma, Panska Moc.

Фестываль «the Vеska» пройдзе 26 чэрвеня 2021 года з новымі хэдлайнерамі. Як стала вядома, Земфіра і FOALS не выступяць на фестывалі ў 2021-м годзе, аднак FOALS пацешаць нас вялікім сольным канцэртам 25-га мая 2021 года ў Prime Hall.

Усе квіткі застаюцца сапраўдныя на новую дату. Больш за тое, са звычайнага білет ператвараецца ў «+1». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0