Дэпутаты польскага Сейма (ніжняй палаты парламента) звярнуліся ў пятніцу да еўрапейскіх палітычных структур з заклікам падтрымаць пратэстуючых у Беларусі.

«Сейм Польшчы звяртаецца да Еўрапейскага парламенту, а таксама да Рады Еўропы і да Еўрапейскай камісіі з заклікам прыняць рашучыя меры для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці», - гаворыцца да звароце.

«Мы рашуча асуджаем пазбаўленне грамадзян Беларусі магчымасці ўдзельнічаць у свабодных і дэмакратычных выбарах», - адзначаецца ў заяве польскіх парламентарыяў.

Сейм таксама прапанаваў ураду Польшчы разгледзець пытанне аб арганізацыі гуманітарнай дапамогі «ахвярам пераследаў у Беларусі» і абмеркаваць магчымасць «хуткага прыёму палітычных уцекачоў з Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0