Учора ў гульні з салігорскім «Шахцёрам» гулец «Іслачы» Мікалай Януш аформіў дубль, яго каманда перамагла з лікам 4:2. Свой гол футбаліст адсвяткаваў на полі знаёмым многім жэстам: адна рука ўскінутая ўверх са знакам вікторыя, другая — сціснуты кулак.

Гэта сімвалічныя жэсты аб'яднанай каманды Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах. 

Нападнік мінскага «Дынама» Яўген Шыкаўка на гэткі ж манер адзначыў свой гол, забіты ўчора ў браму «Слуцка». 

Да флэшмобу далучыўся Алег Нікіфарэнка, паўабаронца брэсцкага «Руху», у гульні з «Гарадзеяй». Пасля выніковай атакі ён узняў рукі з ужо пазнавальнымі сімваламі, гэты момант злавіла камера.

Нагадаем, што АБФФ праводзіць гэты тур без гледачоў, таму такія ўчынкі гульцоў могуць належным чынам ацаніць толькі гледачы тэлетрансляцый. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0