Прадпрымальнік Юрый Гурскі ў інтэрв'ю Forbes распавёў, як яго кампаніі ў Мінску дапамагаюць супрацоўнікам з пераездам, і чаму ён адмовіўся ўдзельнічаць у праекце стварэння ІТ-універсітэта ў Беларусі.

— Ніякага аптымізму мы не адчуваем. Сітуацыя (з выбарамі) паказала, што цяпер закон у краіне не выконваецца зусім, парушаюцца прамыя нормы канстытуцыі, таму мы не можам думаць, што нашы інвестыцыі ў Беларусі ў бяспецы. Мы разумеем, што ўсё гэта можа быць скончана за адну секунду, і гэта вельмі сумна, — адзначае прадпрымальнік.

Па словах Гурскага, Flo і Wannaby падтрымліваюць супрацоўнікаў незалежна ад таго, ці вырашылі застацца ў краіне, або з'ехаць. Тым, хто захацеў пакінуць краіну, кампаніі дапамагаюць з пераездам — аплачваюць дарогу да новага месца ў іншай краіне, дапамагаюць аформіць дакументы і знайсці жыллё.

Таксама Юрый Гурскі распавёў, што адмовіўся ад удзелу ў праекце будаўніцтва ІТ-універсітэта ў Беларусі.

Па словах прадпрымальніка, ІТ-універсітэт планавалася пабудаваць «па найлепшых заходніх узорах». «Мы думалі браць не больш за 1000-2000 чалавек. Мы маглі б сказаць выпускнікам, што тыя, хто будзе добра вучыцца, гарантавана будуць працаўладкаваны ў пэўны пул кампаній. Бацькі былі б матываваныя аддаваць у такі ўніверсітэт таленавітых дзяцей», — кажа Гурскі.

Зараз, мяркуе прадпрымальнік, падобныя ідэі занадта рызыкоўныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0