Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што перакінуты на мяжу Расіі і Беларусі рэзерв расійскіх сілавікоў будзе зняты, іх адправяць у месцы дыслакацыі. Расія выдзеліць Беларусі 1,5 млрд даляраў крэдыту — роўна столькі, колькі трэба каб наша краіна пазбегнула дэфолту па ранейшых крэдытах Расіі.

У Сочы завяршыліся перамовы з удзелам Пуціна і Лукашэнкі. Такім чынам, яны доўжыліся каля 4 гадзін 20 хвілін.

«Важным результатом переговоров двух президентов в Сочи стала договоренность о том, что Россия снимает резерв правоохранительных органов и национальной гвардии, который был сосредоточен вблизи российско-белорусской границы, и выводит людей в места постоянной дислокации», — паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

У фрагменце выказванняў перад камерамі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу Пуціна, што сітуацыя ў Беларусі кантраляваная.

«Не упрощаюсь, но с улыбкой смотрю на то: у нас в субботу марш женщин и девушек, а в воскресенье общий марш. В обычные дни страна живет обычной жизнью. Да и в субботу и воскресенье. Часть Минска мы освобождаем для того, чтобы люди могли, если у них есть желание, пройтись», — гаварыў Аляксандр Лукашэнка.

«Но главное, я это постоянно говорю, - не переходить черту. Есть красная линия (вам тоже это знакомо и известно больше, чем мне, вам пришлось эти линии чертить по Чечне прежде всего, когда вы стали еще совсем молодым президентом). Не дай бог, конечно, это в Беларуси. Но тем не менее есть определенные красные линии, которые никто не имеет права переходить. Пока эти красные линии никто не нарушал».

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі «ніхто палкамі не кідаецца».

Па выніках перамоў прэс-сакратар Пуціна Пяскоў паведаміў журналістам, што кіраўнікі дзяржаў «фактычна сядзелі і чатыры гадзіны гаварылі сам-насам», перадае РБК. «У першую чаргу абмяркоўвалі эканамічныя сувязі, гандлёва-эканамічную кааперацыю», — сказаў Пяскоў.

Па словах прэс-сакратара, Пуцін і Лукашэнка дамовіліся актывізаваць работу міжурадавай камісіі і па лініі ключавых галіновых прадпрыемстваў. Акрамя таго, яны дамовіліся працягнуць працу па падрыхтоўцы чарговага расійскага-беларускага форуму рэгіёнаў.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся працягнуць кантакты па гуманітарнай сферы і навуковых установах. «Асобна спыніліся на ўдзеле Беларусі ў трэцім этапе тэставання вакцыны «Спутник V». Пуціным былі дадзены ўказанні па падрыхтоўцы першай партыі паставак для Беларусі», — паведаміў ён.

«Пытанні паставак энерганосьбітаў абмяркоўваліся», — сказаў прадстаўнік Крамля. На пытанне, які вынік гэтых абмеркаванняў, Пяскоў адзначыў: «Канструктыўны».

А самым практычным вынікам сустрэчы стала тое, што Расія выдзеліць Беларусі 1,5 млрд даляраў крэдыту. Гэта роўна столькі, колькі трэба, каб наша краіна пазбегнула дэфолту па ранейшых крэдытах Расіі, выплаты па якіх прыпадаюць на канец гэтага года, і каб Мінск змог аплаціць запазычанасць за расійскі газ. Такім чынам, кожны працуючы беларус сёння стаў вінаваты на 300 даляраў больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0