Фота Яўгена Ерчака, The Village Belarus

Фота Яўгена Ерчака, The Village Belarus

Максім Баграцоў, топ-менеджар EPAM, які стаў сябрам Каардынацыйнай рады апазіцыі, запісаў відэазварот.

«Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штаба з вамі гаварылі Марыя Калеснікава і Максім Знак, цяпер гэта раблю я. Неўзабаве на маім месцы можа з'явіцца нехта іншы, а потым, магчыма, нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні страціла свабоду, немагчыма абысці аб’ектыўныя законы развіцця грамадства, эканомікі і проста арыфметыкі». «Нас большасць, і мы пераможам!» — так скончыў свой зварот ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0