Беларусь не інфармавала Літву, хто ўключаны ў спіс санкцый Мінска супраць літоўскіх службовых асоб. Пра гэта ў чацвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT заявіла дарадца прэзідэнта па пытаннях замежнай палітыкі Аста Скайсгірыце, піша ТАСС.

«Ніякага паведамлення ад Беларусі са спісам асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі, мы не атрымлівалі», — сказала яна.

Як адзначыла дарадца, кожная дзяржава на сваё меркаванне вырашае, ці называць тых, хто падвергнуўся пэўным абмежавальным мерам, або не.

«Літва, Латвія і Эстонія ў гэтым сэнсе дэманструюць адкрытасць. Нашы [санкцыйныя] спісы абвешчаныя і даступныя», — сказала Скайсгірыце.

Пра ўвядзенне санкцый у адказ МЗС Беларусі заявіла ў аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0