ТАСС
Спецтэхніку, аўтобусы з сілавікамі і ваенныя грузавікі для перавозкі асабістага складу сцягнулі ў цэнтр Мінска, дзе чакаецца чарговая акцыя пратэсту.
З раніцы аўтамабілі ДПС перакрылі рух транспарту на вулачках, прылеглых да праспекта Незалежнасці, піша ТАСС.
Вялікая калона тэхнікі сілавікоў праехала па праспекце ў напрамку цэнтра. Таксама калону заўважылі на праспекце Жукава.
Каля Музея Вялікай Айчыннай вайны — агароджы.