У цэнтры Мінска, на плошчы Свабоды міліцыя затрымала фотакарэспандэнта «Камсамольскай правды» Святаслава Зоркага і журналіста «Новага часу» Дзмітрыя Дзмітрыева.

З пачатку года Беларуская асацыяцыя журналістаў зафіксавала больш за 400 выпадкаў пераследу журналістаў за іх прафесійную дзейнасць.

Проста зараз адміністрацыйныя арышты за «ўдзел у акцыях» адбываюць затрыманыя падчас працы нашы калегі з Мінска і Брэста: Дар'я Спевак (13 сутак), Вадзім Заміроўскі, Усевалад Зарубін, Аляксандр Любянчук, Арцём Маёраў, Максім Хлябец і Раман Чмель (па 15 сутак), нагадвае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0