На відэа з сённяшняга маршу граната выбухае проста побач з дзяўчынай. Што з ёй зараз — невядома.

Чытач Нашай Нівы, які стаў відавочцам ранення дзяўчыны гранатай у часе разгону мітынгу ў Мінску, падказаў, што гэты момант трапіў на адно з нашых відэа.

Мы выразалі і запаволілі яго. Выглядае, што пасля выбуху дзяўчына, кульгаючы, адыходзіць у бок да смеццевых кантэйнераў. Яна апранутая ў светлы верх, на стоп-кадры вы можаце яе разглядзець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0