Паводле версіі следства, 40-гадовы жыхар Віцебска 27 жніўня ў адным з тэлеграм-каналаў размясціў фота і звесткі супрацоўніка АМАП і нецэнзурна выказаўся аб яго працы і асобе, піша Tut.by.

Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

На судзе мужчына прызнаў віну, выбачыўся, растлумачыў, што быў усхваляваны пасля чытання інфармацыі ў тэлеграм-канале.

Суд Першамайскага раёна Віцебска прыгаварыў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Ён таксама павінен выплаціць амапаўцу 500 рублёў — кампенсацыю маральнай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0